1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Наши партнёры

Фотогалерея

30 августа 2022

Дзякуй за абед на стале!

Дзякуй за абед на стале!

У напружаную пару жніва на фоне яго герояў ёсць людзі, якія здаюцца непрыкметнымі на гарачым фронце барацьбы за ўраджай. І тым не менш ад іх працавітасці і майстэрства залежыць самаадчуванне практычна ўсіх, хто задзейнічаны ў сельскай гаспадарцы. Гэта жанчыны-повары, работніцы сталовак і котлапунктаў, якіх таксама з поўным правам трэба называць удзельнікамі ўборачнай кампаніі.

Сёння старшыня Мінскай гарадской (з правамі абласной) арганізацыі прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Дзмітрый Прасвіракоў, старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсюзаў Алена Токан і старшыня прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Марына Каўзуновіч наведаліся ў ААТ “Пагосцкі” і ААТ “Бярэзінскі райаграсервіс” адзначыць прадстаўніц гэтай важнай і значнай прафесіі і ўручыць ім падарункі.

– Што сёння ў меню? – пацікавіліся госці ў сталовай ААТ “Пагосцкі” ў повара Раісы Сашко і памочніцы повара Аксаны Гамеза.

Якасць абедаў уразіла: на першае смачны рассольнік, на другое – бульбяное пюрэ з паджаркай са свініны, на трэцяе – кампот. Пры выпадку ў сталоўцы могуць пачаставаць  свежавыпечанымі духмянымі булкамі і шмат яшчэ чым. Кіруюцца работніцы кухні важным правілам: мужчыну-працаўніка трэба добра карміць, а да тых, хто шчыруе ў полі, – асаблівая ўвага і клопат.

– Дарагія жанчыны! У няпростых умовах жніва вы стараецеся, каб нашы хлебаробы, механізатары, паляводы і іншыя работнікі гаспадаркі спраўна выконвалі ўсе даручаныя заданні. Ад харчавання залежыць і настрой чалавека і ягоны настрой на работу. Таму дзякуй вам за вашу працу! Ад імя гарадской арганізацыі прафсаюза будаўніцтва хочам адзначыць вас каштоўнымі падарункамі, – зазначыў Дзмітрый Прасвіракоў.

Дарэчы, харчуюцца ў сталовай да 70 чалавек у дзень. Жанчынам даводзіцца ўставаць а 4-й гадзіне раніцы, каб і дома з гаспадаркай паспець, а потым спяшацца да 6-й гадзіны на работу гатаваць ежу. Уявіце сабе, калі ў меню пюрэ, колькі даводзіцца ўручную адной толькі бульбы начысціць?..

У пару жніва сельскі руплівец пра выхадныя вымушаны забыцца, не час адпачываць, пакуль колас непрыбраны ў полі, таму работнікаў гаспадаркі сталовая гасцінна вітае таксама па суботах і нядзелях. Працуюць жанчыны ўвесь сезон, пачынаючы з часу падрыхтоўкі да пасяўной кампаніі і да канца ўборачнай.

Раіса Сашко адпрацавала поварам ўжо 15 гадоў, Аксана Гамеза – трэці сезон. Да кухні прывыклі, работа ў радасць і задавальненне, калі дорыць працаўнікам лагодны настрой пасля абеда.

А вось сталовая ААТ “Бярэзінскі райаграсервіс” працуе круглы год. Выбар блюд тут  можа ўразіць любога гурмана: на першае, другое і трэцяе прадстаўлены шырокі спектр страў. Харчуецца тут у дзень 120-130 чалавек, і сярод іх не толькі работнікі райаграсервіса, але і працаўнікі іншых гаспадарак. Таксама гатуецца па 60 абедаў для тых працаўнікоў, якія задзейнічаны ў полі. Шчыруюць тут загадчыца сталовай Таццяна Аўтуховіч, повар Святлана Колтун і рабочая Таццяна Валькевіч. Загадчыца працуе поварам ўжо 41 год.

Калі госці завіталі, ў сталовую, наблізіўся абедзены перапынак, і людзі станавіцца ў чаргу за абедамі. Апетытныя пахі луналі ў калідоры перад сталовай і вабілі наведвальнікаў.

– Дзякуй вам за працу! Яна хоць і непрыкметная адразу, аднак вельмі важная і каштоўная для ўсіх, хто шчыруе на сельскагаспадарчай ніве! – сказаў працаўніцам сталовай госць са сталіцы.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник


Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user1122942/www/minskprofstroy.by/wp-content/themes/fpbV2/footer.php on line 86

Warning: Use of undefined constant php - assumed 'php' (this will throw an Error in a future version of PHP) in /home/user1122942/www/minskprofstroy.by/wp-content/themes/fpbV2/footer.php on line 91